Сайт зроблены дзеля захавання інфармацыі аб драўляных будынках, якія імкліва знікаюць з асяроддзя беларускіх гарадоў і вёсак.
Каб размесціць фотаздымак на сайт істотна мець добрыя фотаздымкі абʼекта (дом, храм, гаспадарчая пабудова і г. д.), ягоных дэталяў (аконная ліштва, брама, франтон і г. д.) ці гістарычныя дакументы (чарцяжы фасаду, старыя фотаздымкі, малюнкі і г. д.). Таксама вельмі істотна прывязаць архітэктурны абʼект да кропкі на мапе, дзе ён знаходзіцца (знаходзіўся).
Калі запаўненне іншых палей карткі абʼекта (стыль, дата пабудовы, тып абʼекта ды інш.) выклікае ў вас складанасці, вы можаце пакінуць палі пустымі. Пазней мадэратар пастараецца карэктна іх запоўніць за вас.
Здымак агульнага выгляду абʼекта – самым істотны і інфарматыўны без яго не абысціся. Таксама, цікавасць уяўляюць буйныя здымкі дэкараваных элементаў будынку (аконная ліштва, дзверы, франтон) ці абʼекты, што знаходзяцца на тэрыторыі прысядзібнага ўчастку (брама, старыя гаспадарчыя пабудовы ды інш.).
Паведамце аб гэтым мадэратару праз электронную пошту (drewa.by@yandex.by). Напішыце карэктную інфармацыю аб аўтарстве (ці крыніцы).
Пасля запампоўкі фотаздымка націсніце на кнопку з літарай і. Затым увядзіце інфармацыю аб аўтары (ці крыніцы) у полі «Аўтарства». Уведзеная інфармацыя аўтаматычна прадркуецца з правага боку фотаздымку.