Побач з бацькоўскай сядзібай вядомага геолага, сябра А. Міцкевіча, былога "філамата" і ўдзельніка паўстання 1830-31 гг. Ігната Дамейкі (1802-1889) знаходзіцца былы вуніяцкі, а зараз праваслаўны Св.-Ушэсценскі храм. Збудаваны, як мяркуецца, на пачатку 19 ст. у стылі класіцызму мае некаторыя рысы барока (аркавыя аконныя праёмы).