Паляны вядомы як родавая сядзіба Янкоўскіх. Драўляная капліца пад тытулам св. Ганны на мясцовых могілках была пабудавана ў 1810 г. (дата на цагліне падлогі). Гэта адназрубная безапсідная святыня ў стылі класіцызм, галоўны фасад вырашаны ў выглядзе чатырохкалоннага порціка, у самым левым інтэркалумніі якога падвешаны звон. Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю, падлога цагляная, над уваходам хоры на двух слупах. Капліца дзейнічае і сёння.