Вул. Альтэра Друянава (1870-1938) названа у гонар ізраільскага літаратара, які нарадзіўся на гэтай вуліцы. За Саветамі - вул. 1 Мая, за "польскім часам" - вул.3 Мая. Яна адметна сваёю старой забудоваю з десяткам цудоўных драўляных і мураваных 1 - 3х павярховых хацін і Царквой, адлюстраванай на малюнку Дз. Струкава ў 1864г..
Да вул.Друянава прымыкае каларытная вул.Энгельса - на іх рагу былая гарадская сядзіда 1890 году з дзьвух пабудоваў. Зараз сядзіба падзелена на дзве вуліцы (вул.А.Друянава - 19 і вул.Энгельса - 12). Што тут было да рэвалюцыі не вядома, а за польскім часам і потым пры Саветах частку будынку па вул.Друянава-19 была жылою, а частку займала Пошта. Будынак па вул.Энгельса-12 жылы.
Іншы цікавы дом - гэта дом (вул.Друянава-18), адлюстраваны на малюнку Струкава 1864 году (ля рэчкі, з правага боку ад Царквы). Меў форму літары "Г". Зараз ён разбураецца - дах праваліўся і фактычна ад дома застаўся толькі фасад.