Браслаў за часамі Другой Рэчы Паспалітай быў цэнтрам аднайменнага павету Віленскага ваяводства. Тады ж у 1920-я адміністрацыйны цэнтр горада быў перанесены на захаднюю ўскраіну, дзе было ўзведзена шмат новых будынкаў. Да некаторых з іх прыклаў руку тэарэтык і практык мадэрновай польскай архітэктуры Юльюш Клос. Пад яго кіраўніцтвам у Браславе была пабудавана адна з цікавейшых урадавых калоній Заходняй Беларусі ў так званым "закапанскім" стылі. Квартал захаваўся амаль цалкам.