У 1866 годзе ў Старым Мядзеле жыў 61 мусульманін (і, для параўнання, 201 яўрэй, 58 каталікоў і 29 праваслаўных).
У 1939 годзе там налічваліся 4 татарскія сям'і.
У Старым Мядзеле нават быў татарскі завулак (сучасны перавулак Міру) і мячэць. Мусульманскі храм быў пабудаваны ў 1840 годзе, разбураны ў Першай сусветнай, потым адбудаваны і канчаткова знішчаны ў часы Другой сусветнай вайны.