Пабудавана ў 1919 г. на месцы драўлянага храма, пастаўленага ў 1789 г. з дрэва на сродкі памешчыка Пажарскага.' Дзейнічае з 1990 г.
Крыжова-купальны храм сіметрычна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі складаецца з прамавугольных зрубаў бабінца, малітоўнай залы, апсіды і нізкіх бакавых прыдзелаў. Над бабінцом надбудавана 2-ярусная шатровая званіца (чацвярык на чацверыку). Над сяродкрыжжам 8-гранны барабан з купалам. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны як ганак на слупах.